Гастарбайтэр з беларусі страціў памяць, уцякаючы ад злодзеяў
11 ліпеня іванаўская аблпракуратура інфармавала аб затрыманні на аўтобусным прыпынку ў цэнтры сяла Кулебер’ева беларуса з праваламі ў памяці. Неўзабаве высветлілася, што ён быў завербаваны гастарбайтэрам на будаўнічыя працы ў нейкую вайсковую частку пад Масквой. У выніку збіцця рабочымі суседняй брыгады ён страціў памяць і апынуўся ў Іванаўскай вобласці, у цэнтры сяла, у адной футболцы. Праўда, вопратка мужчыны была неўзабаве знойдзеная ў некалькіх сотнях метраў ад яго.
З канца зімы малады беларус працаваў муляром на будоўлях Масквы, у траўні быў звольнены, збіраўся ехаць дахаты на радзіму, але не змог набыць квіткі. Пакуль беларус чакаў з’яўлення квіткоў, да яго падышлі двое асобаў каўказскай нацыянальнасці і завербавалі на працу ў вайсковай частцы, размешчанай у Падмаскоўі, у якой менавіта – апытаны растлумачыць не змог.
На тэрыторыі часткі іх працоўная брыгада ўзводзіла падмуркі для складоў. Паралельна з імі аналагічныя працы выконвала яшчэ адна брыгада, з працаўнікамі якой у затрыманага склаліся непрыязныя адносіны. 5 ліпеня ўвечары ў выніку чарговага канфлікту затрыманы стаў уцякаць ад працаўнікоў іншай брыгады, аднак яго дагналі.
Апошняе, што ён памятае – штуршок нагой у спіну і падзенне. Пасля беларус знепрытомнеў і ачуняў на тэрыторыі Камсамольскага раёна.
Regnum