Гатовы праект бальнай сістэмы ацэнкі парушэнняў правілаў дарожнага руху
Праект бальнай сістэмы ацэнкі парушэнняў правілаў дарожнага руху ў бліжэйшы час будзе перададзены на зацвярджэнне. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Паводле яго словаў, праект ужо "цалкам гатовы", прайшоў экспертызу і некаторыя ўзгадненні.
ДАІ заяўляе, што бальная сістэма ацэнкі дазволіць выявіць недысцыплінаваных кіроўцаў, асобаў, якія праяўляюць агрэсію на дарогах, і адлучыць іх ад кіравання транспартнымі сродкамі, паведамляе "Інтэрфакс".