Гайдукевіч абяцае ўвесці расійскі рубель і прызнаць каўказскія рэспублікі

Сяргей Гайдукевіч стаў патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты. Такое рашэнне прыняла Ліберальна-дэмакратычная партыя. Як распавёў Еўрарадыё сам Сяргей Гайдукевіч, у выпадку абрання прэзідэнтам ён увядзе ў Беларусі расійскі рубель, а таксама прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Сяргей Гайдукевіч: "Учора адбылося пашыранае паседжанне вышэйшага савета Ліберальна-дэмакратычнай партыі, на якім прысутнічалі ўсе кіраўнікі абласных, раённых, гарадскіх арганізацый. Зацвердзілі кандыдата ў прэзідэнты і яго праграмы. Адзінагалосна прагаласавалі за ўключэнне ў выбарчую праграму пунктаў аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі і параходу Беларусі на расійскі рубель".

Нагадаем, учора стала вядома пра арышт па падазрэнні ў атрыманні хабару ў памеры каля 9 тысяч долараў дэпутата Мінгарсавета, намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Ўладзіміра Карунаса. Цяпер ён знаходзіцца ў следчым ізалятары на Валадарскага.