Газета, выпушчаная апазіцыяй пра Плошчу, прайшла экспертызу ўладаў (Фота)

Газета "Убедительная победа" з коміксамі пра апошнія прэзідэнцкія выбары і падзеі 19 снежня на Плошчы Незалежнасці ў Мінску, выдадзеная дэмакратычнай супольнасцю па-за межамі Беларусі, прайшла экспертызу ўладаў і дазволеная да распаўсюду.

Пра гэта сёння паведамілі па тэлефоне сябру БХД Вадзіму Кабанчуку, затрыманаму на беларуска-літоўскай мяжы за правоз гэтай газэты. Сёння зраніцы яму патэфанавалі з мытні "Каменны лог", запрасілі прыехаць і забраць гэтыя газеты пад распіску, бо эксперыза не выявіла ў іх нічога, забароненага для распаўсюду, паведамляе прэс-служба БХД.