Газету "Борисовские новости" абвінавацілі ў парушэнні закона "Аб рэкламе"

28 лютага рэдакцыя атрымала з выканкаму ліст з адпаведнай прэтэнзіяй. Чыноўнікі аддзела архітэктуры назвалі лагатып над пад'ездам "рэкламай", размешчанай без афармлення тэхпашпарта і з парушэннем закона "Аб рэкламе". Выправіць "парушэнне" загадвалася да 10 сакавіка.

Як распавёў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар газеты Анатоль Букас, супрацоўнікі выдання не сталі нічога выпраўляць. Яны лічаць шыльду простым указаннем на месца размяшчэння рэдакцыі, пагатоў, што вісіць яна над гэтым пад'ездам ўжо 8 гадоў.

Букас лічыць такія прэтэнзіі райвыканкама чарговай спробай ціску на выданне, закрыцця якога дамагаюцца чыноўнікі.

Нагадаем, 10 студзеня ў рэдакцыі "БН" і на кватэры Букаса прайшлі ператрусы з санкцыі УКДБ па Мінскай вобласці. У выніку была канфіскавана ўся рэдакцыйная аргтэхніка.