"Газпрам" абяцае даставіць газ спажыўцам нягледзячы на перакрыццё транзіту
Нягледзячы на рашэнне Беларусі перакрыць транзіт газу, "Газпрам" абяцае цалкам забяспечыць спажыўцоў у Еўропе і Калінінградскай вобласці. Расійскі холдынг, па звесткаах РІА "Новости", хоча задзейнічаць альтэрнатыўныя варыянты паставак, у тым ліку транспартаванне праз Украіну і Літву. Акрамя таго, як заявіў афіцыйны прадстаўнік "Газпрама" Сяргей Купрыянаў, расійская кампанія спадзяецца на выкарыстанне запасаў падземных сховішчаў і са спотавага рынку.
Па словах Купрыянава, пацверджанне гатовасці ўкраінскай сістэмы ўжо атрыманае з Кіева. Спажыўцы Калінінграда будуць забяспечаныя праз Літву.
Па словах Купрыянава, пацверджанне гатовасці ўкраінскай сістэмы ўжо атрыманае з Кіева. Спажыўцы Калінінграда будуць забяспечаныя праз Літву.