"Газпрам" бачыць эканамічныя прычыны неплацяжоў Беларусі за пастаўкі газу

Праблема неплацяжоў за пастаўкі расійскага газу ў Беларусь можа стаць хранічнай. Аб гэтым заявіў кіраўнік "Газпраму" Аляксей Мілер.  Як паведамляе радыёстанцыя "Эхо Москвы", Мілер адзначыў: "Можа быць, Беларусь і знойдзе магчымасць скасаваць запазычанасць, можа быць, нават за пастаўкі ў траўні 23 чэрвеня будзе зроблены плацёж, але нас турбуе тое, што пытанне неплацяжоў за пастаўкі расійскага газу ў Беларусь можа набыць хранічны характар, і прычыны могуць быць эканамічныя".

Раней Мілер заяўляў, што "Газпрам" можа перанакіраваць газ у абыход Беларусі.

Глядзі таксама: У Санкт-Пецярбурзе Беларусь і Расія цэлы дзень высвятлялі "газавыя" адносіны