"Газпрам" будзе трымацца ранейшых дамоўленасцяў па цэнах на газ для Беларусі

"Газпрам" не збіраецца адыходзіць ад ранейшых дамоўленасцяў па цэнах на газ для Беларусі, якія прадугледжваюць іх паэтапнае павышэнне. Такую заяву зрабіў старшыня праўлення расійскага холдынга Аляксей Мілер, паведамляе "Эхо Москвы". Нагадаем, беларускі бок вядзе перамовы з "Газпромам" і спадзяецца, што ўдасца дамовіцца пакінуць цэны на ўзроўні 2009 года.

Нагадаю, што цяпер Беларусь плаціць 115 долараў за 1 тысячу кубаметраў газу, у 2010 годзе цана можа падняцца да 166-168 долараў.