"Газпром" пацвердзіў, што Беларусь заплаціла за травеньскія пастаўкі газу

"Белтрансгаз" аплаціў травеньскія пастаўкі расійскага газу. Сума плацяжу склала больш за 260 мільёнаў долараў, што адпавядае ўмовам кантракту. Пра гэта паведаміў 23 чэрвеня "Газпрам". Як паведамляе РІА "Новости", сума плацяжу разлічаная "Белтрансгазам" у адпаведнасці з кантрактам на пастаўку газу ад 31 снежня 2006 года.

Разам з тым "Газпрам" заяўляе, што "Белтрансгаз" абавязаны неадкладна аплаціць назапашаную з пачатку 2010 года запазычанасць за пастаўкі расійскага газу ў Беларусь. Запазычанасць складае 192 мільёны долараў.