"Газпром" пагражае зменшыць пастаўкі газу ўжо на наступным тыдні
Калі Беларусь за наступны тыдзень не выплаціць рэшту доўгу, пастаўкі газу ў краіну будуць паніжаныя на 30%, прапарцыйна фактычнай аплаце. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў у эфіры радыёстанцыі "Рэха Масквы". З улікам пагашэння часткі доўгу — 190 мільёнаў долараў — скарачэнне будзе ўжо не на 45%, а на 30%.
Купрыянаў паведаміў, што "Газпром" распрацаваў план дзеянняў як не дапусціць скарачэння паставак еўрапейскім спажыўцам пры скарачэнні паставак у Беларусь, нават калі беларускі бок звернецца да несанкцыянаванага адбору газу.
Аднак прадстаўнік “Газпрома” адмовіўся раскрываць яго дэталі.
"Інтэрфакс"