“Газпром” папярэдзіў Польшчу аб магчымых праблемах з пастаўкамі газу
Польшча патрабуе, каб пастаўкі газу з Расіі выконваліся ў строгай адпаведнасці з падпісанымі дамовамі, і не дапушчае магчымасці іх скарачэння, якія могуць паўстаць у выніку спрэчкі паміж "Газпромам" і Беларуссю. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Польшчы Пётр Вазняк на брыфінгу ў сераду. Ён пацвердзіў, што польскі газавы манапаліст PGNiG атрымаў афіцыйнае паведамленне "Газпрома" аб магчымым узнікненні праблем з пастаўкамі газу.
Раней аналагічнае паведамленне было атрымана Польшчай ад прадстаўнікоў Еўрасаюза.
“Інтэрфакс”
Раней аналагічнае паведамленне было атрымана Польшчай ад прадстаўнікоў Еўрасаюза.
“Інтэрфакс”