Генпракуратура згодна падтрымаць ініцыятыву змены меры стрымання Халіп

Генпракуратура падтрымае прапанову аб змене меры прысячэння для Ірыны Халіп з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе, калі з такой ініцыятывай выступіць кіраўнік следчай групы. У той жа час Рыгор Васілевіч лічыць, што калі сёння сын Ірыны Халіп і Андрэя Саннікава знаходзіцца пад апякунстваў бабулі, гэтага, кажа, дастаткова для дзіцяці.
Рыгор Васілевіч: “Калі кіраўнік следчай групы будзе ініцыяваць змену меры стрымання, мы абавязкова гэта падтрымаем. Змену меры стрымання пад вартай на больш прыймальную.  Але наколькі я ведаю, дзіцё зараз пад апекай бабулі. І мне ўяўляецца, што пакуль такая сітуацыя, рашэнне такое і гэтая мера, якая дазваляе лічыць, што дзіцё знаходзіцца пад наглядам”.

У той жа час генпракурор заявіў, што ён выступае за тое, каб як мага менш выкарыстоўвалі такую меру стрымання, як утрыманне пад вартай, што варта яе замяняць на падпіску аб нявыездзе, хатні арышт і гэтак далей. Прычым, кажа, Генпракуратура прапануе, каб тыя, хто будзе чакаць суда пад хатнім арыштам, самі аплочваў працу "ахоўнікаў".