Генштаб УСУ: Расія рыхтуецца да новай хвалі схаванай мабілізацыі з 10 снежня
Расійскія ваенныя / РИА Новости
У Расіі і на акупаваных тэрыторыях рыхтуюцца да схаванай мабілізацыі з 10 снежня, паведамляе Генштаб УСУ.
— У Расійскай Федэрацыі і на часова акупаваных тэрыторыях Украіны працягваюцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы па правядзенні з 10 снежня чарговай хвалі скрытай мабілізацыі ў шэрагі расійскіх акупацыйных войскаў.
На Валынскім і Палескім напрамках, то бок з беларускага боку, сітуацыя істотна не змянілася. Ніякіх прыкмет фарміравання наступальных груповак праціўніка выяўлена не было, адзначае Генштаб ВСУ.