Гэтай зімой у беларускае войска прызавуць каля 10 тысяч чалавек

Каля 10 тысяч прызыўнікоў будуць адпраўленыя ў беларускае войска падчас бягучай прызыўной кампаніі.
Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення генеральнага штаба Узброеных сіл Ігар Козел.

Паводле яго слоў, у панядзелак — першы дзень адпраўкі ў войска — будуць накіраваныя больш за 1100 прызыўнікоў, у тым ліку 250 з Мінска і Мінскай вобласці. Козел нагадаў, што з 1 студзеня 2008 года ў Беларусі дзейнічае банк дадзеных аб грамадзянах, права якіх на выезд з Беларусі часова абмежаваны.

Ён паведаміў, што міністэрства абароны ўключыла ў гэты банк дадзеных звесткі аб грамадзянах, якія ўхіляюцца ад прызыву на тэрміновую службу і службу ў рэзерве. Пры гэтым ён не ўдакладніў, колькі чалавек ухіляецца ад закліку на дадзены момант.

“Інтэрфакс”