Гісторык Алег Латышонак падпісаў сваю кнігу для Ўладзіміра Някляева (фота)

Сустрэча вядомага беларускага гісторыка з Беластоцкага ўніверсітэта Алега Латышонка з бабруйчанамі адбылася ў нядзелю 23 студзеня. Фармальнай падставай для сустрэчы стала перавыданне кнігі Алега Латышонка “Жаўнеры БНР”. Гісторык распавёў пра асноўныя палажэнні працы, адказаў на пытанні бабруйчанаў.
 
Таксама Алег Латышонак падпісаў для Ўладзіміра Някляева сваю кнігу, якую экс-кандыдату ў прэзідэнты дашлюць найбліжэйшым часам у СІЗА КДБ. У аўтографе пазначана: “Дарагому Ўладзіміру Някляеву з сяброўскім прывітаннем. Алег Латышонак. Бабруйск, 23 студзеня, 2011 года”.







Фота Еўрарадыё