Глеб і Бялькевіч згуляюць у групавым турніры футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Беларускія легіянеры Аляксандр Глеб і Валянцін Бялькевіч згуляюць у групавым турніры футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Іх клубы – лонданскі “Арсенал” і кіеўскае “Дынама” – 29 жніўня паспяхова пераадолелі трэці кваліфікацыйны раўнд, яны перамаглі сваіх сапернікаў з аднолькавым лікам 3:0.

“Арсенал” выйграў дома ў чэшскай “Спарты” (у першай гульні каманда Глеба выйграла 2:0, а сам беларус забіў адзін мяч). Кіеўскае “Дынама” было мацнейшым за баснійскі клуб “Сараева” (у гасцях украінцы перамаглі з лікам 1:0).

БелаПАН