Глеб стаў часткай здзелкі па набыцці "Барселонай" Ібрагімавіча?

Каталонская прэса працягвае абмяркоўваць новыя пакупкі "Барселоны". Паведамляецца, што з клубам падпісаў кантракт нападаючы зборнай Швецыі і італьянскага "Інтэра" Златан Ібрагімавіч. Нібыта, за яго італьянскі клуб атрымае 40 мільёнаў еўра і дваіх футбалістаў — Самюэля Эта'О і Аляксандра Глеба.   Аднак "Известия" адзначаюць, што з беларусам сітуацыя пакуль незразумелая, бо спачатку планавалася, што ён будзе гуляць у "Інтэры" адзін сезон на правах арэнды.

Глядзі таксама: Пра магчымы пераход Глеба ў міланскі “Інтэр” стане вядома на працягу 2 дзён