Глеб запрасіў на сваё вяселле Міхалка, але хоча зменшыць ганарар у 2 разы
Сяргей Міхалок будзе спяваць на вяселлі капітана нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе і гульца лонданскага “Арсенала” Аляксандра Глеба. Пра гэта Глеб паведаміў у інтэрв’ю газеце “Прессбол”. Нагадаем, самы вядомы беларускі футбаліст збіраецца ўзяць шлюб з
прыгажуняй Анастасіяй Касянковай. Гэтая ўрачыстая падзея запланаваная
на лета 2008 года. Тым часам, Аляксандр Глеб спадзяецца, што Міхалок
зменшыць свой ганарар за выступленне на вяселлі ў два разы.