Гледачам новых сезонаў серыялу Lost падораць лішнія 2 гадзіны
Прадзюсеры папулярнага тэлесерыяла "Lost" ("Застацца ў жывых") абвясцілі, што кампенсуюць гледачам вымушана скарочаны з-за зімовага страйку сцэнарыстаў чацвёрты сезон. Яны дададуць дзве гадзіны да сезонаў, якія з'явяцца ў 2009 і 2010
гадах. Згодна з паведамленнем The Hollywood Reporter са спасылкай на
аднаго са стваральнікаў праекту Деймана Ліндэлофа, замест 16 эпізодаў у
сезоне прыхільнікі серыяла атрымаюць па 17 серый.
Яшчэ адна серыя будзе дададзеная да фіналу чацвёртага сезона, які выйдзе ў эфір канала ABC 29 траўня.
Таксама Ліндэлоф нагадаў, што фінал чацвёртага сезона будзе адрознівацца ад неверагодна складанага завяршэння трэцяга сезона, якое здзівіла гледачоў у 2007 годзе.
У 2008-м фільм скончыцца простай прыгодніцкай серыяй, якая, нарэшце, павінна прымусіць гледачоў чакаць з нецярпеннем працягу прыгодаў герояў.
Ліндэлоф паабяцаў, што ў самым канцы серыяла гледачы атрымаюць адказы на шматлікія пытанні, і нагадаў, што "калі завяршаецца нешта, што вы палюбілі, то расчараванне непазбежна".
Фота: normanos.com