Гомельскаму актывісту па тэлефоне пагражала супрацоўніца міліцыі?
Гомельскаму актывісту кампаніі "Гавары праўду!" Сяргею Дварэцкаму па тэлефоне пагражала невядомая, якая назвалася супрацоўніцай міліцыі, паведамляе БелаПАН. "На мой мабільны патэлефанавала нейкая жанчына, якая назвалася супрацоўніцай аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Яна невыразна назвала сваё прозвішча і пацікавілася, ці быў я ў Мінску 19 снежня і што я там рабіў. Я адказаў, што ў Мінску я быў, а што я там рабіў — гэта мая асабістая справа, і я не павінен рабіць справаздачу аб гэтым невядомаму чалавеку па тэлефоне", — растлумачыў у інтэрв'ю БелаПАН Дварэцкі.
Паводле слоў актывіста, жанчына спытала, ці жыве ён у Віцебску, па месцы прапіскі, на што актывіст адказаў, што ўжо даўно жыве ў Гомелі. "Тады яна запатрабавала назваць мой адрас у Гомелі, каб за мной прыехалі і дапыталі мяне. Я адмовіўся і прапанаваў прыслаць мне позву, тым больш адкуль я магу ведаць, хто мне тэлефануе на мабільны, можа, злодзеі або махляры, навошта я буду даваць свой адрас? Жанчына разнервавалася і сказала, што калі я не хачу "па-добраму" даць паказанні, то яны будуць дзейнічаць іншымі метадамі", — перадаў сутнасць тэлефоннай размовы актывіст.
Гэты званок і пагрозы Дварэцкі звязвае з яго актыўнай дзейнасцю ў перыяд прэзідэнцкіх выбараў і з тым, што ён быў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 19 снежня.