Гомельская “Талака” прэзентавала фільм пра дзеячку БНР Палуту Бадунову

Дакументальны фільм "Палута Бадунова" прэзентавала гомельская грамадская арганізацыя "Талака". Стужка распавядае пра выбітную рэвалюцыянерку, аднаго з лідэраў беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, сябра Рады БНР, ахвяру сталінскага режыму Палуту Бадунову (1885 — 1938).  Фільм зняты паводле кнігі гомельскай даследчыцы Валянціны Лебедзевай “Пуцявінамі змагання і пакутаў”. У ім выкарыстаныя шматлікія дакументы, успаміны і лісты Палуты да яе сяброў і паплечнікаў: Вацлава Ластоўскага, Клаўдуся Дуж-Душэўскага, Тамаша Грыба.

Вось што распавяла Еўрарадыё старшыня “Талакі” Ларыса Шчыракова:

“Нагадаю, што гэта трэці фільм з серыі "Невядомыя землякі". Над ім мы працавалі каля трох месяцаў. Знялі гульнёвыя сцэны са мной у галоўнай ролі, а ў асноўным выкарыстоўвалі фотаздымкі і тагачасную хроніку. У планах ёсць жаданне зрабіць кінастужку пра Льва Выгоцкага і Еўдакіма Раманава, пра Стракапытаўскі мяцеж плануем зрабіць фільм, пра Гомель на пачатку вайны, абавязкова нешта пра тых, чыімі імёнамі названыя вуліцы горада, але пра якіх ніхто нічога ня ведае. Карацей, багата планаў”.