Гомельскі міліцыянер-наркадылер атрымаў 10 гадоў турмы

24-гадовы міліцыянер, які працаваў ва ўзводзе патрульна-паставой службы Гомеля, асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці за захоўванне і збыт наркотыкаў.
Яго затрымалі гэтым летам. Дома ў міліцыянера знайшлі папяровыя скруткі з марыхуанай. Сляды наркотыку былі выяўлены і ў машыне, і ў гаражы, і ў памяшканні для пераапранання на працы. Марыхуану міліцыянер загортваў у кавалкі ведамаснай газеты “На страже”.

Яго затрымалі пры спробе прадаць каноплі. Міліцыянер прызнаў, што захоўваў наркотыкі для сябе. Ён нібыта знайшоў іх у лесе і пасля працы паліў. Аднак суд прызнаў міліцыянера вінаватым і ў захоўванні, і ў распаўсюджванні марыхуаны, піша “Комсомольская правда в Беларуси”.