Гомельскіх міліцыянтаў-навабранцаў правераць на дэтэктары хлусні
У Гомельскай вобласці міліцыянтаў-навабранцаў пры прыёме на працу плануюць правяраць на дэтэктары хлусні. Пра гэта, па звестках БЕЛТА, паведаміў начальнік упраўлення ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму Валерый Палішчук. Па словах Палішчука, гэта можа стаць яшчэ адной мерай, каб звесці да мінімуму верагоднасць правапарушэнняў з боку міліцыянтаў. Паколькі яны здараюцца, кажа начальнік УУС, гэта значыць, што кадравы адбор у праваахоўныя органы рэгіёна павінен стаць яшчэ больш жорсткім. У тым ліку ён не выключыў, што паліграф будуць выкарыстоўваць пры прыёме на працу ўсіх новых супрацоўнікаў.