Гомельскія дэмакраты прапануюць стварыць спецкамісію ў справе ахвяраў НКВД
Гомельская рэгіянальная кааліцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў прапануе абласному савету стварыць спецыяльную камісію для высвятлення прычын масавых пахаванняў у лесе каля абласнога цэнтра. Нагадаем, нядаўна 52-гі пошукавы батальён Міністэрства абароны пачаў
раскопкі ў двух кіламетрах на паўднёвы-усход аб Гомеля. Былі знойдзены
каля трох дзесяткаў парэшткаў расстраляных у патыліцу людзей.
Афіцыйна было паведамлена, што, магчыма, гэта ахвяры фашыстаў. Аднак мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што ў Шчакатоўскім лесе расстрэлы праводзіла НКВД.
Паводле словаў гісторыка Ігара Кузняцова, гэтае пахаванне было вядома з 1998 года, пракуратура праводзіла расследаванне, вынікі якога невядомыя.
Паводле інфармацыі БелаПАН, кіраўнік абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў прапануе ўладам уключыць у спецыяльную камісію двух сваіх прадстаўнікоў — Анатоля Ільінчыка і Юрыя Глушакова.