Грамадская камісія негатыўна ацаніла праект будаўніцтва АЭС
Па словах юрыстаў, атамная электрастанцыя супярэчыць Канстытуцыі Беларусі
Выснова грамадскай экалагічнай экспертызы праекту беларускай АЭС прэзентаваная 22 сакавіка ў Мінску міжнароднай групай эколагаў і экспертаў.
Агульная ацэнка незалежнай камісіі негатыўная па самых розных кірунках: экалагічным, эканамічны, тэхналагічным і іншых.
Прысутныя ў зале прадстаўнікі дзяржаўных структур правакуюць спрэчку замест прэзентацыі высноваў грамадскай камісіі і відавочна зрываюць рэгламент.

Юрыст грамадскай экалагічнай экспертызы Алена Танкачова заявіла, што сама ідэя праекту беларускай АЭС пярэчыць Канстытуцыі Беларусі. Эксперт абгрунтавала сваю пазіцыю тым, што галоўны Закон краіны абвяшчае без’ядзерны статус Беларусі.
Таксама юрыст адзначыла, што ў краіне адсутнічае заканадаўчая база, якая б рэгулявала ўсе пытанні, звязаныя з атамнай энергетыкай. Адпаведна, усе дзеянні па працы над праектам беларускай АЭС немагчыма назваць легітымнымі.
Аўтары праекту, якія прысутнічаюць у канферэнцыі, заяўляюць, што гэта пытанне не да іх, а да Міністэрства прыроды і Савета бяспекі.
Прафесар Георгій Лепін адзначае, што аўтары праекту беларускай АЭС цынічна хлусяць, сцвярджаючы пра абсалютную экалагічную бяспеку будучай станцыі.
Эксперт заўважыў, што сёння атамшчыкі вымушаныя распрацоўваць збедненыя ўранавыя руды, якія значна больш брудныя. Напрыклад, у выніку дзейнасці атамнай станцыі у паветра трапляе ізатоп крыптону №85, які паніжае электрычную супраціўляльнасць атмасферы. У выніку, рэзка павялічваюцца паветраныя плыні і зрухі. Сведчаннем падобных атмасферных зменаў з’яўляюцца прыродныя бедствы, колькасць якіх за апошнія дзесяцігоддзе рэзка павысілася ва ўсім свеце. У тым ліку, і ў Беларусі.
Чыноўнікі паспрабавалі сарваць прэзентацыю вынікаў экспертызы
Выснова грамадскай экалагічнай экспертызы праекту беларускай АЭС прэзентаваная 22 сакавіка ў Мінску міжнароднай групай эколагаў і экспертаў.
Агульная ацэнка незалежнай камісіі негатыўная па самых розных кірунках: экалагічным, эканамічны, тэхналагічным і іншых.
Прысутныя ў зале прадстаўнікі дзяржаўных структур правакуюць спрэчку замест прэзентацыі высноваў грамадскай камісіі і відавочна зрываюць рэгламент.

Юрыст: Праект АЭС пярэчыць Канстытуцыі Беларусі
Юрыст грамадскай экалагічнай экспертызы Алена Танкачова заявіла, што сама ідэя праекту беларускай АЭС пярэчыць Канстытуцыі Беларусі. Эксперт абгрунтавала сваю пазіцыю тым, што галоўны Закон краіны абвяшчае без’ядзерны статус Беларусі.
Таксама юрыст адзначыла, што ў краіне адсутнічае заканадаўчая база, якая б рэгулявала ўсе пытанні, звязаныя з атамнай энергетыкай. Адпаведна, усе дзеянні па працы над праектам беларускай АЭС немагчыма назваць легітымнымі.
Аўтары праекту, якія прысутнічаюць у канферэнцыі, заяўляюць, што гэта пытанне не да іх, а да Міністэрства прыроды і Савета бяспекі.
Георгій Лепін: Свет не перажыве другога Чарнобылю