Грамадзяне Грузіі па-ранейшаму "штурмуюць" мяжу Беларусі з краінамі ЕС
Трое грамадзян Грузіі затрыманыя беларускімі памежнікамі за мінулыя суткі на польскім і літоўскім участках мяжы. Пра дваіх з іх, якія ішлі пешшу ў Літву, памежнікам паведаміў мясцовы жыхар. Трэцяга знялі з цягніка Брэст — Церэспаль. Ён спрабаваў праехаць у Польшчу па пашпарце свайго брата, паведамляе "Интерфакс".