Грамадзянін Расіі намагаўся правезці праз мяжу амаль $15 тысяч
У пасажырскім цягніку “Кіславодск — Мінск”, які накіроўваўся з Украіны ў Беларусь, грамадзянін Расіі намагаўся правезці праз мяжу 9 900 долараў ЗША і сто дваццаць сем тысяч расійскіх рублёў. На пункце афармлення “Церахоўка” Гомельскай мытні пры правядзенні мытнага кантролю яму прапанавалі зрабіць мытнае дэклараванне тавараў, але мужчына ад такой прапановы адмовіўся, маўляў, дэклараваць яму няма чаго. Пасля гэтага ў яго і знайшлі грошы, сума якіх перавышае дазволеную на ўвоз без дэкларавання, паведамляе Гомельская мытня.