Грамадзянка Казахстана трэція суткі адмаўляецца злазіць з крана

Раней яна казала, што прабудзе там да 2 кастрычніка, калі мусіла адбыцца паседжанне апеляцыйнай калегіі па гэтай справе. Аднак у сераду Жакенава паведаміла агенцтву "Інтэрфакс" па тэлефоне, што паседжанне калегіі адкладзена з-за хваробы яе былога мужа да 10 кастрычніка. Жанчына адмаўляецца злазіць з крана да 10 кастрычніка і не верыць у хваробу былога мужа.



Жакенава не дазваляе падымацца да яе наверх супрацоўнікам паліцыі і выратавальнікам, пагражаючы, што ўчыніць самаспаленне.



Жанчына забралася на будаўнічы кран у мінулую нядзелю. Такім чынам яна вырашыла выказаць нязгоду з рашэннем гарадскога суда. Сёлета ў жніўні ён прысудзіў яе былога мужа за махлярства ў буйным памеры да ўмоўнага пакарання. У крымінальнай справе фігуравала трохпакаёвая кватэра, якую муж і жонка дзялілі пасля разводу. Цяпер Жакенава баіцца помсты з боку экс-мужа, які пагражае ёй і іх 23-гадоваму сыну.



Фота — time.kz