Грэчкі ў крамах стала менш, бо дзяржава падняла на яе цану
Такую версію паведаміў кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька на прэс-канферэнцыі 8 верасня. Па яго словах, дзяржава была вымушаная ўзняць кошты на гэты від крупаў, каб абараніць свой харчовы рынак: каля 50% грачыхі з Беларусі вывозіцца на экспарт. Тым не менш Ладуцька паабяцаў, што неўзабаве грэчка ў крамах з'явіцца. Яе прыблізны кошт будзе 5 тысяч рублёў.