Грэцыя звальняе больш за 4 тысячы дзяржслужбоўцаў

Парламент Грэцыі зацвердзіў скарачэнне дзяржслужбоўцаў. За прыняцце пакета законаў галасавалі толькі прадстаўнікі кіруючай кааліцыі партый “Новая дэмакратыя” і ПАСОК. Апазіцыя ў поўным складзе галасавала супраць. Большасць з артыкулаў закона былі падтрыманыя 153 дэпутатамі з прысутных у зале пры неабходным мінімуме ў 151 голас.

Новыя нормы прадугледжваюць звальненне больш як чатырох тысяч дзяржслужачых да канца года. Апроч гэтага, у хуткім часе яшчэ 25 тысяч чалавек, галоўным чынам, настаўнікі і паліцыянты, будуць пераведзеныя ў працоўны рэзерв. Цягам васьмі месяцаў у іх будзе магчымасць знайсці новыя працоўныя месцы ў дзяржсектары. У іншым выпадку яны таксама будуць звольненыя.

Прыняцце закона, паведамляе Lenta.ru, суправаджалася масавымі акцыямі пратэсту ля будынка парламента. У іх прынялі ўдзел каля пяці тысяч чалавек. Раней, перад пачаткам абмеркавання законапраекта, буйныя прафсаюзы Грэцыі абвясцілі пра правядзенне страйку.
 
Фота: www.voanews.com.