Гродзенская бібліятэка аб'явіла амністыю чытачам, якія запазычыліся кнігі

180-годдзе адзначае Гродзенская абласная бібліятэка імя Яўхіма Карскага - найстарэйшая бібліятэка Беларусі. З нагоды юбілею яе кіраўніцтва вырашыла прабачыць чытачам запазычанасці па кнігах. Толькі 15 верасня можна здаць пратэрмінаваную кнігу без аплаты штрафа.

Дарэчы, літаратурныя вечарыны, выставы і інфармацыйныя гадзіны будуць доўжыцца ў бібліятэцы цэлы тыдзень. 16 верасня ў Гродне збяруцца на міжнародную канферэнцыю “Публічная бібліятэка ў кантэксце сацыякультурнай прасторы рэгіёну” навукоўцы з Беларусі, Польшчы і Расіі.