Гродзенская тытунёвая фабрыка будзе выпускаць “Pall Mall” і “Lucky Strike”
На гродзенскай тытунёвай фабрыцы ўжо ў гэтым месяцы пачнуць выпускаць цыгарэты маркі “Pall Mall” і “Lucky Strike” для “British-American Tobacoo trd”. Як паведаміў памочнік генеральнага дырэктара фабрыкі “Нёман” Дзмітры Чугай, спецыяльна для працы з замежным прадпремствам была ўсталявана новая цыгарэтна-пакавальная машына італьянскай вытворчасці. Яна разлічана на 8 тысяч цыгарэт у хвіліну і можа рабіць як звычайныя пачкі, так і пад цыгарэты “слім”. Новая лінія набыта за кошт сродкаў прадпрыемства (2,6 мільёна долараў) і замежнай кампаніі (1,9 мільёна долараў).
Вячэрні Гродна
Вячэрні Гродна