Гродзенскі блогер Максім Швед адкрывае сваю першую фотавыставу

13 студзеня ў Гродзенскай гарадской выставачнай зале адкрыецца фотаэкспазіцыя "365 дзён за год". Гродзенскі блогер Максім Швед выставіць свае найлепшыя фотаздымкі за 2007 год. Як паведаміў Еўрарадыё сам аўтар, гэта яго першая выстава. Дагэтуль усе працы былі размешчаны на персанальным блогу фатографа.

Максім Швед:“Гэтая выстава — мая творчая справаздача за 2007 год. У мінулым годзе я вёў фотадзённік, які з аднаго боку адлюстроўваў маё жыццё, а з іншага боку я спрабаваў паказаць нейкія цікавыя месцы, людзей — усё займальнае, што бачыў”.

Выстава фотадзённіка працягнецца да 23 студзеня.