Гродзенскі пенсіянер хацеў прызнацца ў любові да кандыдата на бюлетэні

У Гродне пенсіянер хацеў напісаць ліст да свайго кандыдата на бюлетэні для галасавання.
Ён прыйшоў на выбарчы ўчастак, як толькі пачалося датэрміновае галасаванне. Члены камісіі адразу яго пазналі. Падчас прэзідэнцкіх выбараў пенсіянер пісьмова прызнаўся на сваім бюлетэні ў любові і бязмежнай падтрымцы Аляксандру Лукашэнку (ці залічылі тады ягоны голас, камісія не ўдакладняе). Тое ж самае ён збіраўся зрабіць і ў дачыненні да свайго кандыдата.

Аднак сябра сказаў яму, што бюлетэнь будзе несапраўдным. Каб даведацца, ці праўда гэта, ён і звярнуўся да выбарчай камісіі. Яму параілі такога не рабіць. Праўда, за каго збіраўся галасаваць чуллівы гарадзенец, не вядома.

Аліна Кашкевіч, Гродна