Гродзенскія фанаты парэзалі колы аўтобуса ХК “Сокал” з Украіны
Пераднавагодні ваяж хакейнага клуба “Сокал” у Гродна, дзе кіеўляне саступілі мясцоваму “Нёману”, выйшаў няўдалым. Ён адзначыўся не толькі паразай украінцаў з лікам 1:4 і бойкай сілавіка Андрэя Срубко, але і хуліганскай выхадкай гродзенскіх дыверсантаў. Яны парэзалі тры колы клубнага аўтобуса “Сокала” і вырвалі з коранем дворнікі на лабавым шкле, паведамляе Блог Гродна.