Гродзенскія футбольныя фанаты збіраюцца правесці "зялёна-жоўты марш"
"Зялёна-жоўты марш" збіраюцца правесці ў нядзелю ў Гродне футбольныя фанаты. Перад пачаткам матчу "Нёмана" з "Віцебскам" яны плануюць прайсці з песнямі ад Савецкай плошчы да стадыёна. У такі спосаб заўзятары збіраюцца падтрымаць каманду напярэдадні адной з найважнейшых гульняў няўдалага для "Нёмана" сезона, паведамляе сайт t-styl.info.
Нагадаем, для захавання месца ў вышэйшай лізе гродзенскаму "Нёману" дастаткова будзе згуляць унічыю.
Адзначым, што зялёны і жоўты — гэта колеры ФК "Нёман".
Нагадаем, для захавання месца ў вышэйшай лізе гродзенскаму "Нёману" дастаткова будзе згуляць унічыю.
Адзначым, што зялёны і жоўты — гэта колеры ФК "Нёман".