Гродзенскія падаткавікі знайшлі кантрабандную хованку ў пчаліных вуллях
Гродзенскія супрацоўнікі Міністэрства па падатках і зборах канфіскавалі ў мясцовага жыхара 220 літраў этылавага спірту і 5 тысяч пачкаў цыгарэт расійскай вытворчасці. Тавар, як інфармуе сайт "Мы", захоўваўся ў пчаліных вуллях на тэрыторыі прысядзібнага ўчастку. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў суд.