Гродзенскія ўлады паабяцалі абмеркаваць з грамадскасцю лёс парка Румлёва
Распрацоўваць праект добраўпарадкання помніка мясцовага значэння будуць сумесна з зацікалеўнымі спецыялістамі і эколагамі. Такое рашэне гродзенскае кіраўніцтва прыняло пасля візіту намесніка кіраўніка Міністэрства прыроды. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік мэра Гродна Аляксандр Цыбульнікаў. Падчас прэс-канферэнцыі 14 снежня чыноўнік з уласнай ініцыятывы закрануў тэму добраўпарадкавання лесапарку. Два тыдні таму эколагі дамагліся, каб туды прыехалі прадстаўнікі Мінпрыроды і спынілі пракладанне асфальту. Але ад планаў зрабіць з лесапарку сучасную зону адпачынку ніхто не адмовіўся.
“Я разумею, што эколагі хочуць захаваць куток некранутай прыроды. Але, на жаль, улічваючы, што гэта парк у бліжэйшай будучыні будзе размяшчацца ў цэнтры гораду і да яго шчыльна падступіла жылая забудова, захаваць яго ў такім стане практычна немагчыма. Паколькі жылая забудова - гэта жаданне жыхароў прагуляцца па абсталяваных дарожках, мамам пакатаць вазкі. Таму і было прынята рашэнне прагулачнае кола выканаць ва ўдасканаленым пакрыцці”, - патлумачыў Аляксандр Цыбульнікаў.
Паводле чыноўніка, у калектыў запросяць даследчыка гісторыі садова-паркавага будаўніцтва Беларусі Анатоля Федарука і суаўтара кнігі пра Румлёва, эколага Віталя Гуменнага.
Лесапарк Румлёва – адзіны помнік прыроды мясцовага значэння ў Гродна. Парк пачынае сваю гісторыю з XVIII стагоддзя і ўвесь час мяняў сваіх уладальнікаў. Тут сустракаюцца віды жывёл і раслін, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.