Грузія заяўляе пра ўварванне расійскіх танкаў у горад Горы
Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі Грузіі Аляксандр Ламая заявіў, што 50 расійскіх танкаў увайшлі ў горад Горы. Прадстаўнік камандавання расійскіх міратворцаў заявіў, што заява Ламаі не адпавядае рэчаіснасці.
Нагадаем, 12 жніўня прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў абвясціў аб завяршэнні "аперацыі па змушэнні Грузіі да міру". Абедзве краіны пагадзіліся з планам урэгулявання канфлікту ў Паўднёвай Асеціі, прапанаваным ЕС, паведамляе Lenta.ru.
Як адзначае Бі-бі-сі, сёння ў Бруселі міністры замежных спраў ЕС на экстраннай сустрэчы плануюць абмеркаваць вырашэнне канфлікту ў Паўднёвай Асеціі. Вядома, што Латвія мае намер прапанаваць ЕС змяніць фармат расійскай міратворчай місіі ў рэгіёне.