Грызлоў прапануе стварыць футбольную і хакейныя лігі з удзелам краін СНД
Лідэр партыі “Адзіная Расія” Барыс Грызлоў
прапануе стварыць новыя футбольныя і хакейныя лігі з удзелам каманд з постсавецкай
прасторы. Пра гэта ён паведаміў падчас цырымоніі
падпісання дамовы аб супрацоўніцтве паміж “Адзінай Расіяй” і спартовым таварыствам
“Дынама”.
Спадар Грызлоў прапанаваў наглядальнай радзе спартовага таварыства сумесна падумаць над фармаваннем новых ліг, якія б "аб'ядноўвалі дзяржавы на прасторы СНД".
У прыватнасці, па меркаванні Барыса Грызлова, футбольную лігу можна было бы стварыць пры ўдзеле Ўкраіны і Беларусі, а да хакейнай далучыць яшчэ і Казахстан.
"У межах новых ліг можна было бы
праводзіць займальныя чэмпіянаты, на якія збіраліся б аншлагі", – цытуе лідэра
“Адзінай Расіі” агенцтва “Интерфакс”.