Гумінскі: Інфармацыя аб прызначэнні выбараў на 26 верасня – мана і паклёп
У размове з Еўрарадыё намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што тэрміны прэзідэнцкіх выбараў дэпутаты яшчэ не абмяркоўвалі. Калі ж адпаведны дакумент паступіць у парламент, пакуль невядома.
Інфармацыю пра тое, што 16 чэрвеня савет Палаты прадстаўнікоў разгледзіць праект пастановы аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў на 26 верасня, Намеснік старшыні ПП Віктар Гумінскі ў размове з Еўрарадыё назваў “ілжывай і паклёпніцкай”.
Гумінскі: “Гэта цалкам не адпавядае рэчаіснасці. Калі вы мяне правяраеце, то кажу шчыра, што дарэмна. А калі вы сапраўды такую інфармацыю чулі, то гэта поўная мана і паклёп. Гэта я вам магу сказаць прама і шчыра”.
Нагадаем, што прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў павінныя менавіта дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Між тым, апошняе паседжанне падчас гэтай сесіі прызначана на 30 чэрвеня. Па словах Гумінскага, калі адпаведны дакумент наконт даты прэзідэнцкіх выбараў паступіць у Палату прадстаўнікоў, то дэпутатам будзе не складана сабрацца і на пазачарговую сесію.
Гумінскі: “Бывае ж, што і пазачарговыя сесіі праводзяцца. Ёсць жа Канстытуцыя, там усё распісана, што і як робіцца. Не абавязкова на гэтай сесіі – можа быць пазачарговая сесія, альбо на наступнай сесіі”.
Па словах Гумінскага, пакуль магчымыя тэрміны прэзідэнцкіх выбараў не абмяркоўваліся дэпутатамі. Калі ж справа дойдзе да абмеркавання канкрэтнага дакумента, ён не ведае.
Фота — bymedia.net