Гурэнка: Мяне хоць адміністратарам запішыце — функцыі не памяняюцца
Беларуская федэрацыя футбола лічыць, што Сяргей Гурэнка не можа займаць пасаду галоўнага трэнера мінскага "Дынама". Па-першае, ён не мае дзейнай трэнерскай ліцэнзіі УЕФА альбо іншай ліцэнзіі, якая прызнаецца УЕФА. Па-другое, галоўны трэнер мусіць пачаць неабходны адукацыйны курс, які прызнаецца Беларускай федэрацыяй футбола і дазваляе яму атрымаць дыплом (ліцэнзію), які патрабуецца.
Нагадаем, вядомы беларускі футбаліст Сяргей Гурэнка быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага "Дынама" на мінулым тыдні. Гурэнку ў верасні споўніцца 37 гадоў. Пасля выступленняў у клубах Італіі, Іспаніі і Расіі, ён з 2008-га гуляў за дынамаўцаў. Пад яго кіраўніцтвам каманда ўжо атрымала перамогу ў матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі.
Сам Гурэнка ў інтэрв'ю championat.ru сказаў, што нават не задумваўся пра свой статус. "Мяне адміністратарам запішыце — функцыі не памяняюцца", — сказаў ён.