Гурт "Рацыянальная дыета" выступіць на французскім фэсце Rock in Opposition
Беларускі гурт "Рацыянальная дыета" трапіў у спіс удзельнікаў фэста Rock in Opposition. Падзея пройдзе 17-19 верасня ў "Доме музыкі" недалёка ад горада Кармо (Carmaux) на поўдні Францыі. Сёлета фэст Rock in Opposition будзе праводзіцца ў трэці раз і традыцыйна збярэ прадстаўнікоў авангард-рока. У асноўным гэта гурты з вялікай колькасцю ўдзельнікаў і дзіўным набором інструментаў, якія, таксама, як і "Рацыянальныя дыета", вядуць эксперыменты з гукам з сярэдзіны 1990-х гадоў. Аднак Будуць тут, напрыклад, і GONG з 40-гадовай гісторыяй, і Aquaserge, якім ледзь споўнілася 5 гадоў.
Сайт фэста Rock in Opposition.
Сайт фэста Rock in Opposition.