Гюнэш Абасава - сярод фаварытаў адбору на "Еўрабачанне" ў Азербайджане
У Азербайджане стартаваў нацыянальны адборачны тур "Еўрабачання-2009". Сярод яго фаварытаў знаходзіцца беларуская спявачка Гюнэш Абасава. У нацыянальным адборы, які ўчора праходзіў у будынку Грамадскага тэлебачання ў Баку, удзельнічалі 25 спевакоў, але самай тытулаванай сярод іх называюць менавіта Абасаву. У адрозненне ад іншых выканаўцаў, якія спявалі толькі адну песню, Гюнэш дазволілі выканаць тры кампазіцыі, у тым ліку адну на беларускай мове.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, галоўнымі прэтэндэнтамі на паездку ў Маскву лічацца Гюнэш Абасава і гурт "Раст".
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, галоўнымі прэтэндэнтамі на паездку ў Маскву лічацца Гюнэш Абасава і гурт "Раст".