Хацкевіча прызначылі галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі

Бюро выканкама Беларускай федэрацыі футбола прызначыла Аляксандра Хацкевіча галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі (U-18), сфармаванай з гульцоў 1991 года нараджэння.
Ён змяніў на гэтай пасадзе Пятра Міхеева. Неўзабаве каманда адправіцца ў Ізраіль, дзе 18 і 20 лютага правядзе два таварыскія матчы з мясцовымі аднагодкамі.

"Прэсбол"