Хакеіст Міхаіл Грабоўскі адзначыў вяртанне на лёд галявой перадачай

Беларускі форвард "Таронта" Міхаіл Грабоўскі, які з-за траўмы рукі не гуляў з 2 студзеня, вярнуўся на лёд у хатняй сустрэчы з "Бостанам" у чэмпіянаце НХЛ. Сваё вяртанне нападнік адзначыў галявой перадачай, паведамляе БЕЛТА. "Таронта" выйграла ў "Бостана" з лікам 4:3 (у авертайме) (0:1, 2:1, 1:1, 1:0). На апошняй хвіліне авертайма беларус разам з расіянінам Мікалаем Кулеміным арганізавалі пераможны гол сваёй каманды, пачаўшы атаку яшчэ на сваёй палове пляцоўкі.

За час, пакуль Грабоўскі лекаваў траўму, якая не дазволіла яму выступіць на Алімпіядзе ў Ванкуверы, у "Таронта" змянілася каля паловы складу. Кіраўнікі клуба заняліся будаўніцтвам новай каманды, адмовіўшыся ад паслуг дасведчаных гульцоў і значна амаладзіўшы дружыну.