Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі рыжскім аднаклубнікам таварыскі матч
Хакеісты мінскага "Дынама" ў першым з двух запланаваных таварыскіх матчаў 5 верасня ў латвійскім Даўгаўпілсе прайгралі рыжскаму "Дынама" — 2:4. Як паведамляе БЕЛТА, шайбы ў мінчукоў закінулі Аляксандр Кулакоў (49) і Віле Пелтонен (55); у рыжан вылучыліся Аляксандр Ніжывій (21, 47, у большасці, 60, у пустыя вароты), Гінц Мея (36).
Саступаючы з розніцай у тры шайбы, за 5 хвілін да заканчэння трэцяга перыяду мінчукі здолелі скараціць адставанне да мінімуму. Але на апошняй хвіліне, пайшоўшы на фінальны штурм і замяніўшы галкіпера Віталя Коваля палявым гульцом, мінскія дынамаўцы страцілі шайбу. Галоўны герой сустрэчы Аляксандр Ніжывій (на яго рахунку тры галы) за 15 секунд да сірэны паслаў яе ў пустыя вароты.
Такім чынам, у цяперашнім міжсезонні мінчукі прайгралі рыжанам ужо ў другі раз. 6 жніўня на міжнародным турніры ў Пінску латвійская каманда таксама апынулася мацнейшай — 2:1.