Хакеісты мінскага "Дынама" з новым трэнерам прайгралі "Металургу"
Хакеісты мінскага "Дынама" 22 кастрычніка правялі першы хатні матч пад кіраўніцтвам новага трэнера Аляксандра Андрыеўскага. Сапернікам мінчукоў сёння быў новакузнецкі "Металург", адзначае "Спорт Беларусь". Матч завяршыўся перамогай гасцей з лікам 4:2 (Альберт Вішнякоў, 19, Фёдар Палішчук, 27, Рыхард Капуш, 37, Яўген Арлоў, 54; Андрэй Міхалёў, 14, Дзмітры Мялешка, 45).