"Хімік-СКА" паўтарыў антырэкорд па колькасці прайграных запар матчаў

На адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі "Хімік-СКА" паўтарыў антырэкорд па колькасці прайграных запар матчаў — 16. Столькі ж сустрэч доўжылася пройгрышная серыя бабруйскага "Шынніка" (з 14 кастрычніка па 4 снежня). 11 студзеня наваполацкі клуб саступіў дома па булітах мінскаму "Кераміну" — 2:3. Астатнія вынікі: "Віцебск" — "Шахцёр" — 2:4, "Металург" — "Дынама-Юніёрс" — 3:2 (па булітах), "Шыннік" — "Металургс" — 3:2.

У аўторак пройдуць матчы "Нёман" — "Сокал" і "Брэст" — "Гомель", нагадвае БелаПАН.

Пазіцыі камандаў: "Юнацтва" — 100 ачкоў (40 матчаў; розніца шайбаў 158-60), "Шахцёр" — 81 (37; 131-75), "Сокал" — 80 (37; 111-69), "Гомель" — 78 (38; 132-83), "Хімвалакно" — 65 (39; 99-101), "Нёман" — 63 (36; 123-110), "Керамін" — 62 (39; 116-103), "Металург" — 58 (38; 102-96), "Віцебск" — 55 (39; 83-86), "Металургс" — 35 (37; 84-122), "Дынама-Юніёрс" — 32 (37; 92-142), "Брэст" — 30 (36; 74-128), "Шыннік" — 30 (38; 89-147), "Хімік-СКА" — 26 (39; 80-152).