ХК "Дынама" (Мінск) пазбавіўся ад сямі легіянераў і застаўся без капітана

Пра сыход адразу сямі легіянераў аб'явіла кіраўніцтва хакейнага клуба "Дынама" (Мінск). Каманду пакідаюць абаронцы Дзьюі Уэскат, Марцін Швец, Осі Ваананен, Рыхард Лінтнер і Міка Ёкела, а таксама нападаючыя Віле Пелтанен (ён быў капітанам дынамаўцаў) і Байран Рычы. Як паведамляе БелаПАН, такое рашэнне тлумачыцца выбраным шляхам "сур'ёзнага абнаўлення каманды".

"Абсалютна ўся трансферная палітыка здзяйсняецца ў каардынацыі з галоўным трэнерам Марэкам Сікорам, — кажа гендырэктар клуба Сяргей Каткоў. — На змену хакеістам, якія сышлі, прыйдуць моцныя гульцы, здольныя вырашаць пастаўленыя перад камандай задачы".